Знайсці
06.11.2014 / 22:2426РусŁacБел

У Расіі даляр 46,7, еўра 58 рублёў. Дэвальвацыя дасягнула 40%

Курс еўра на таргах Маскоўскай біржы вырас на 2,03 рас. руб., да 58,11 рас. руб., прабіўшы псіхалагічна важную адзнаку ў 58 рас. руб. і усталяваўшы новы рэкорд, паведадаміў ТАСС вечарам 6 лістапада.

Курс долара таксама абнавіў максімум, павысіліся на 1,82 руб., да 46,77 руб. З пачатку года долар падаражэў ўжо на 40%.

Апошнія скокі выкліканыя шокам ад змены палітыкі Цэнтрабанка, канстатуюць эканамісты.

Цэнтрабанк Расіі вырашыў істотна зменшыць валютныя інтэрвенцыі, пасля таго як выдаткаваў на іх за кастрычнік 29 млрд даляраў, і гэта знізіла золатавалютныя запасы Расіі да найніжэйшага за пяць гадоў узроўню.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера