Знайсці
01.11.2014 / 12:371РусŁacБел

Народная артыстка Грузіі і Расіі Ніна Ананіяшвілі паставіла ў Вялікім тэатры Беларусі балет «Лаўрэнсія»

У Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ў Мінску 1 і 2 лістапада адбудуцца прэм`ерныя паказы балета «Лаўрэнсія» Аляксандра Крэйна.

Вахтанг Чабукіяні ўпершыню паставіў гэты балет у 1939 годзе паводле п`есы Лопе дэ Вега «Авечая крыніца». Спектакль з вялікім поспехам ішоў у Ленінградскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. М.Кірава (цяпер — Марыінскі тэатр) да сярэдзіны 1970-х гадоў і ў маскоўскім Вялікім тэатры да першай паловы 1960-х, у Тбіліскім тэатры да 1980-х, потым быў забыты і толькі ў 2007 годзе адноўлены ў Тбілісі.

У мінскім тэатры оперы і балета ў 1955—1956 гадах адбылося ўсяго 12 паказаў спектакля «Лаўрэнсія», пастаўленага дырыжорам Іосіфам Абрамісам, балетмайстрам Сямёнам Дрэчыным, мастаком Міхаілам Блішчам, а затым гэты балет сышоў з рэпертуару і больш не аднаўляўся. Амаль праз 60 гадоў «Лаўрэнсія» вяртаецца на беларускую сцэну. Народная артыстка Грузіі і Расіі Ніна Ананіяшвілі падрыхтавала новую рэдакцыю славутага балета, яна з`яўляецца балетмайстрам-пастаноўшчыкам гэтага спектакля. 

На прэс-канферэнцыі напярэдадні прэм`еры Ніна Ананіяшвілі расказала: «Я шчаслівая, што ў мяне ёсць магчымасць аднавіць і вярнуць свету вялікую харэаграфію Вахтанга Чабукіяні. Вельмі прыемна, што мы — інтэрнацыянальная каманда: грузіны, рускія, беларусы, эстонец, — аб`ядналіся, каб паказаць сваё мастацтва гледачам. Працаваць з маёй камандай і з беларускай трупай было вельмі прыемна, усе сілы тэатра сканцэнтраваліся, каб стварыць гэты спектакль на вельмі высокім узроўні».

У спектаклі занятыя вядучыя салісты і артысты беларускага балета.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031