Знайсці
24.10.2014 / 16:287РусŁacБел

Спецназ ЗША рыхтуецца змагацца з «гібрыднай вайной»

Камандаванне спецыяльных сіл ЗША зрабіла ў канцы верасня гэтага году даклад па супрацьстаянні нетрадыцыйным метадам вядзення баявых дзеянняў, паведаміў сайт publicintelligence.net.

Жаўнеры Сіл спецыяльных аперацый ЗША.

Метады гібрыднай вайны ў сваёй найбольш выразнай і непрыстойнай форме былі прадэманстраваныя Расіяй, якая падтрымала антыўкраінскіх баевікоў ў гэтым годзе, пішуць амерыканскія аналітыкі.

Пад гібрыднай вайной яны разумеюць выкарыстанне дзяржавай ці арганізацыяй, якая мае пэўныя дзяржаўныя рысы, усіх магчымых дыпламатычных, інфармацыйных, вайсковых і эканамічных сродкаў дэстабілізацыі праціўніка, якому не аб'яўленая афіцыйная вайна.

«Апалчэнне Наваросіі».

«Расія цяпер выкарыстоўвае сілы спецназу, выведкі, палітычных правакатараў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама міжнародны крыміналітэт ва ўсходняй і паўднёвай Украіне. Праз крамлёўскае фінансаванне, з частковым прызнаннем ці адмаўленнем свайго ўдзелу, Расія выкарыстоўвае сваіх «зялёных чалавечкаў»… з мэтай стварэння хаосу, знішчэння грамадскага парадку, правакавання сіл бяспекі на празмернае выкарыстанне сілы, каб дэлегітымізаваць урад у Кіеве», — гаворыцца ў дакладзе.

Расейскія жаўнеры без апазнавальных знакаў у Крыме.

Гэткія ж метады Расія можа выкарыстаць і супраць іншых постсавецкіх краін, адзначаюць спецыялісты Сіл спецыяльных аперацый ЗША.

ЗША і Арганізацыя паўночна-атлантычнай дамовы, па іх думцы, мусяць выпрацаваць стратэгію і дакладныя планы па змаганні з пагрозай гібрыднай вайны, якая складаецца з эканамічных і дыпламатычных санкцый, эканамічнай і вайсковай дапамогі дзяржавам-ахвярам, інфармацыйных, вайсковых і антытэрарыстычных дзеянняў супраць краіны ці арганізацыі-агрэсара.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031