Знайсці
23.10.2014 / 20:34РусŁacБел

Беларусь можа арганізаваць бязвізавы пропуск турыстаў на памежпераходзе ў Белавежскай пушчы

Беларусь можа арганізаваць бязвізавы пропуск турыстаў на памежпераходзе ў Белавежскай пушчы, паведаміў кіраўнік дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін 23 кастрычніка на пасяджэнні круглага стала па праблемах турызму ў Мінску. 

«Нядаўна была праведзеная нарада ў Кіраўніцтве справамі прэзідэнта аб тым, каб рэалізаваць пілотны праект на памежпераходзе ў Белавежскай пушчы і арганізаваць там бязвізавы пропуск турыстаў», — сказаў ён.

Кармазін падкрэсліў, што бязвізавы пропуск прапануецца арганізаваць для турыстаў, якія наведваюць непасрэдна Белавежскую пушчу. «Разам з тым я мяркую, што гэта добры крок да спрашчэння ўсіх візавых фармальнасцяў пры перасячэнні мяжы», — зазначыў ён.

Прадстаўнік Мінспорту нагадаў, што ўрад падтрымаў ідэю ўвядзення бясплатных віз для наведвальнікаў міжнародных спартыўных спаборніцтваў, буйных фестываляў і іншых мерапрыемстваў. Пералік такіх мерапрыемстваў зараз фарміруецца.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031