Міхась Скобла. Адказ кардынала
Бабулі тры, дзядок і маладзіца
Прыйшлі да кардынала на прыймо.
– Вялебны, нам ня есца і ня сьпіцца –
На рускай мове хочам мы маліцца,
На мове іншай рады не дамо!
Паслаў нас ксёндз, і храм у нас ёсьць новы,
І на алтар сабралі капітал…
– Ваш ксёндз – такі любіцель рускай мовы? –
Спытаўся, памаўчаўшы, кардынал.
– О, Ваша эмінэнцыя, любіцель!
А ў мове беларускай – ні гу-гу.
Ды дбае так пра нашую абіцель…
І кардынал сказаў: – Дапамагу.
А што далей? Храм узвышаўся новы,
У ім жылі малітва і любоў.
А менскі ксёндз, аматар рускай мовы,
Служыць паехаў некуды ў Тамбоў.
0
0
0
0
0
0
Шляхціц з-пад Пінска, «архітэктар для мільянераў», які абагаўляў Рэнесанс і ненавідзеў бальшавікоў. Кніга пра архітэктара, густы якога сфарміравалі мінскі праспект
 3
Па-беларуску выходзяць бразільскія народныя казкі
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 10
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера