Знайсці
16.10.2014 / 16:58РусŁacБел

Беларусь мае намер пашырыць узаемадзеянне з Афрыканскім саюзам

Беларусь мае намер пашырыць узаемадзеянне з Афрыканскім саюзам. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Дамоўленасць аб развіцці супрацоўніцтва дасягнута ў час візіту ў Эфіопію беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым. У прыватнасці, адбылася сустрэча намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства са старшынёй камісіі Афрыканскага саюза Нкасазанай Дламіні-Зума.

Старшыня камісіі Афрыканскага саюза пацвердзіла зацікаўленасць гэтай рэгіянальнай арганізацыі ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах эканомікі, навукі і тэхналогій, адукацыі і сельскай гаспадаркі, іншых галінах. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па выпрацоўцы канкрэтных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі з камісіяй Афрыканскага саюза. Бакі дамовіліся таксама пачаць падрыхтоўку пратакола аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і камісіяй, у які будзе закладзены алгарытм і інструментарый узаемадзеяння.

Акрамя таго, прайшла сустрэча беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам дзяржаўнай карпарацыі МЕТЕС. На перагаворах абмеркаваны перспектывы стварэння ў Эфіопіі зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Дасягнута дамоўленасць аб паскарэнні падрыхтоўкі да падпісання пакета дакументаў, неабходнага для аднаўлення работы зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў на базе кампаніі Adama Agricultural Machinery Industry.-

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031