Знайсці
09.10.2014 / 18:1520РусŁacБел

У інтэрнэце запускаецца кірылічная даменная зона «.Бел»

У інтэрнэце пачынае дзейнічаць кірылічная даменная зона «.Бел», паведаміў 9 кастрычніка на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» у Мінску Сяргей Павалішаў, дырэктар кампаніі hoster.by (тэхнічны адміністратар зоны.BY, упаўнаважаны пастаўшчык паслуг для дзяржорганаў, найбуйнейшы хостынг-правайдар і рэгістратар даменных імёнаў у Беларусі). 

Павалішаў сказаў, што ў верасні ад арганізацыі ICANN быў атрыманы дазвол на працу кірылічнай даменнай зоны «.Бел». «29 верасня арганізацыя ICANN пачала працэс дэлегавання новага дамена. Запуск гэтай даменнай зоны адбудзецца зусім хутка», — запэўніў дырэктар кампаніі hoster.by. 

Пасля перадачы кантролю над даменам адказнаму боку першыя тры месяцы будзе дзейнічаць прыярытэтная рэгістрацыя даменаў для ўладальнікаў таварных знакаў і фірменных найменняў юрыдычных асоб. Кошт рэгістрацыі на два гады складзе 100 долараў ЗША ў эквіваленце. 

Затым на працягу трох месяцаў будуць праводзіцца дабрачынныя інтэрнэт-аўкцыёны прэміум-даменаў (кошт рэгістрацыі дамена складзе ўжо 30 долараў ЗША). У выпадку адсутнасці цікавасці да дамена ён будзе аддавацца па мінімальным заяўленым кошце. 

І толькі праз паўгода з моманту старту кірылічнай даменнай зоны «.Бел» рэгістрацыя ў ёй будзе адкрытая для ўсіх ахвотных без выключэння. Пры гэтым правілы будуць аналагічныя правілам рэгістрацыі ў дзейнай даменнай зоне.BY. Кошт рэгістрацыі дамена таксама зраўняецца (цяпер эквівалентны прыкладна 15 доларам ЗША). 

«Этапы рэгістрацыі прыдуманыя не намі — усё зроблена на аснове сусветнай практыкі. Хіба што акрамя дабрачынных аўкцыёнаў, калі ўтаргаваныя сродкі пералічваюцца ў дзіцячыя дамы», — адзначыў Павалішаў. 

Паводле яго слоў, чакаецца, што ў першы год працы ў кірылічнай даменнай зоне «.Бел» будзе зарэгістравана прыблізна 20 тысяч даменаў. 

Як адзначыў дырэктар hoster.by, з`яўленне такой даменнай зоны — гэта не празмернасць, а неабходнасць, абумоўленая часам і імклівым пранікненнем інтэрнэту ва ўсе сферы жыцця. У ліку пераваг ён назваў адсутнасць праблем з транслітарацыяй; адназначнае напісанне і простае ўспрыманне на слых; падтрымку беларускай мовы і культуры — рэгістраваць дамены можна будзе як у рускамоўным, так і ў беларускамоўным напісанні. 

Павалішаў таксама паведаміў, што ў зоне.BY зарэгістравана 110.000 даменаў. Чаканы прырост за год складзе 18%, і па тэмпах росту рэгістрацыі даменаў Беларусь па-ранейшаму займае пазіцыю лідара ў Еўропе. Фактычна ў зоне.BY пастаянна выкарыстоўваецца 80% зарэгістраваных даменаў. 

Сёлета нацыянальнай даменнай зоне Беларусі споўнілася 20 гадоў — яна была зарэгістраваная 5 мая 1994 года.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930