Знайсці
09.10.2014 / 17:261РусŁacБел

У Польшчы адкрыюць першы ў свеце помнік Вікіпедыі

Урачыстае адкрыццё помніка адбудзецца 22 кастрычніка. Ён размесціцца на галоўнай плошчы невялікага студэнцкага гарадка Слубіцы, які знаходзіцца побач з нямецкай мяжой.

Ініцыятарам ўзвядзення манумента стаў Кшыштаф Вайцяхоўскі, дырэктар «Collegium Polonicum», сумеснай адукацыйнай пляцоўкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані і Еўрапейскага універсітэта Віадрына ў Франкфурце-на-Одэры. Аўтарам стаў 30-гадовы армянскі скульптар Мігран Акабян, студэнт «Collegium Polonicum».

Кошт помніка – каля 43 тысяч польскіх злотых (прыкладна 13,5 тысяч долараў). Грошы на манумент пайшлі з муніцыпальнага бюджэту Слубіцаў.

Плануецца, што ў цырымоніі адкрыцця прымуць удзел як прадстаўнікі польскага і нямецкага аддзяленняў Wikimedia, так і галаўнога офіса Wikimedia Foundation у Сан-Францыска.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930