Знайсці
06.10.2014 / 21:2424РусŁacБел

У Брытаніі дзяўчына ажанілася сама з сабой

Праславіцца дзякуючы глабальнаму сеціву ў нашы дні вельмі проста, для гэтага дастаткова прыдумаць нешта незвычайнае, напрыклад, вяселле, але без жаніха. Так, маладая жыхарка Брытаніі Грэйс Гедлер ажанілася сама з сабой, дзякуючы чаму стала гераіняй сусветных навін.

На сямейную ўрачыстасць, якая прайшла ў графстве Дэван, былі запрошаныя 50 чалавек. Падкрэсліваецца, што бацькі выбар Грэйс ухвалілі. Бо, па іх словах, «галоўнае, каб іх дачка адчувала сябе шчаслівай». Калі Грэйс паведаміла пра намер зарэгістраваць адносіны з сабой жа, яе бабуля сказала «О, ты як што-небудзь прыдумаеш, Грэйсі».

Маладая нявеста прызналася, што ўжо 6 гадоў не была ў адносінах з мужчынамі і ў нейкі момант зразумела, што яны ёй не патрэбныя зусім.

Аднак Грэйс не хавае — многія яе сябры лічаць, што яна сябе павяла як «нарцыс». Але гэта не перашкаджае яе «сямейнаму» дабрабыту. Нягледзячы на тое, што ў Вялікабрытаніі гэты саюз не мае зусім ніякага юрыдычнага статусу, «маладыя» вельмі шчаслівыя.

Паведамляецца, што прыняць рашэнне аб незвычайным вяселлі дзяўчыне дапамагло падарожжа для асобаснага развіцця, дзе яна «шмат медытавала, выконвала тантрычныя танцы і развівала сваю самасвядомасць».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930