Знайсці
18.09.2014 / 21:19РусŁacБел

Магерыні заклікала Пуціна вывесці расейскія войскі з Украіны

Абраная на пасаду Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі італьянка Федэрыка Магерыні ў чацвер заклікала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна выконваць мінскія дамоўленасці і вывесці расейскія войскі з Украіны.

Пра гэта паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва Ansa.

Магерыні, якая сёння ў Рыме сустрэлася з кіраўніком аўстрыйскага ўрада, сказала, што Пуцін павінен «неадкладна і канкрэтна» выконваць дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці і «вывесці расейскія войскі з усходу Украіны». Яна назвала гэта «настойлівай просьбай».

Магерыні, якая ўзначальвае зараз італьянскі МЗС, адзначыла пэўны прагрэс у дасягненні перамір'я на Данбасе, падкрэсліўшы, што сітуацыя застаецца «яшчэ няўстойлівай».

Польскае інфармацыйнае агенцтва РАР адзначае, што канцлер Аўстрыі Вернер Файман на сумеснай з Магерыні прэс-канферэнцыі таксама заявіў, што Расія павінна вывесці свае войскі з украінскай тэрыторыі. Ён сказаў, што ім «няма чаго шукаць ва Украіне».

Як вядома, Расія, насуперак шматлікім доказам, працягвае заяўляць, што на Данбасе няма яе рэгулярных войскаў, якія ваююць на баку прарасейскіх узброеных груповак. Паводле ацэнак НАТА, у Данецкай і Луганскай вобласці можа быць некалькі тысяч расійскіх салдат з каля 20 тысяч баявікоў.

unian.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031