Знайсці
13.09.2014 / 11:383РусŁacБел

Мінск адзначае Дзень горада

Гарадское свята традыцыйна праводзіцца ў другую суботу верасня. Сёлета Мінску спаўняецца 947 гадоў з часу першага згадвання ў «Аповесці мінулых гадоў».

Падчас святкавання арганізавана каля 50 мерапрыемстваў, аб`яднаных агульнай канцэпцыяй — Год гасціннасці, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама. 

Апоўдні каля Палаца спорту пачнецца канцэрт ў межах Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, на які ў Мінск прыбылі амаль 250 удзельнікаў з 18 краін свету. 

На перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава ў 11.00 адкрыецца фестываль «Мінск гістарычны» з удзелам членаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі. Яны ўзновяць падзеі дзесяці стагоддзяў гісторыі горада. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на падзеях 1812 года і 1944-га. 

У 19.00 каля Палаца спорту пачнецца канцэртная праграма «Мелодыі наша горада». Тут жа ўвесь дзень будзе разгорнута выстава тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў Мінска. 

Для дзяцей у парку Горкага ў 12.00 пачнецца інтэрактыўнае свята. У гэты ж час у парку адкрыецца біятлонны фестываль Дар`і Домрачавай. 

Спартыўна-моладзевае свята пачнецца апоўдні каля Палаца ХК «Юнацтва-Мінск» на вуліцы Прытыцкага. 

У Верхнім горадзе з 12.00 да 13.00 можна будзе ўбачыць цырымонію ўзяцця шлюбу дзевяці пар. 

Каля гарадской ратушы апоўдні пачнецца цырымонія закрыцця фестывалю вулічных тэатраў, будуць арганізаваныя розныя шоу і выставы, якія працягнуцца да вечара. 

Выстава-кірмаш «Горад майстроў» будзе працаваць з 11.00 да 18.00 у парку Перамогі. У ёй возьмуць удзел рамеснікі і навучэнцы профільных ПТВ, а таксама майстры з Расіі і Літвы. 

У Студэнцкай вёсцы ў 18.00 пачнецца канцэрт моладзевых калектываў розных кірункаў. 

Вечарам у Музычным тэатры адбудзецца закрытая цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года», якая завершыцца спектаклем «Соф`я Гальшанская». 

Святочныя мерапрыемствы будуць арганізаваныя таксама ва ўсіх раёнах горада на традыцыйных пляцоўках. 

Завершыцца сённяшняе свята феерверкам, які пачнецца ў 22.00. А ў нядзелю гарадскія святкаванні будуць працягвацца.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, на вызначаных участках, дзе пройдуць масавыя мерапрыемствы, будуць выстаўлены агароджы і ўстаноўлены кантрольна-прапускныя пункты. У зоны з прапускным рэжымам забаронена праносіць агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы і іх імітатары, вострыя колючыя прадметы і прадметы, якія могуць уяўляць пагрозу здароўю і жыццю грамадзян. Дзейнічае таксама забарона на пранос алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, а таксама іншай вадкасці, за выключэннем вадкасці ў празрыстай тары ёмістасцю да 0,5 літра. 

Да месцаў масавых мерапрыемстваў не будуць дапускацца грамадзяне ў стане алкагольнага ап`янення, а таксама з буйнагабарытнымі прадметамі, жывёламі, веласіпедамі, відэа- і фотаапаратурай з дыяметрам аб`ектыву звыш 5 см.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031