Знайсці
08.09.2014 / 22:05РусŁacБел

У Беларусі будзе створаны інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі

Сёлета ў Беларусі будзе створаны інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 8 верасня ў Мінску дырэктар Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці (РЦІТТ) Сяргей Сачко. 

«Работы распачатыя. Мы плануем адкрыццё ў канцы кастрычніка — лістападзе», — дадаў ён. 

Паводле слоў Сачко, цэнтр ствараецца на базе РЦІТТ «для таго, каб насельніцтва, навучэнцы маглі больш даведацца пра атамную энергію, пра мірны атам». «Паколькі ў нас будуецца атамная электрастанцыя, у супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй тут і ствараецца гэты цэнтр», — сказаў ён. 

Цэнтр будзе працаваць на некамерцыйнай аснове і ствараецца з мэтай павышэння якасці навуковай, тэхнічнай, інавацыйнай і адукацыйнай дзейнасці не толькі ў галіне атамнай энергетыкі, але і прыродазнаўчых навук у цэлым, адзначыў Сачко. На базе цэнтра будуць праводзіцца адукацыйныя мерапрыемствы, навукова-тэхнічныя канферэнцыі, лекцыі, у якіх змогуць удзельнічаць навучэнцы сярэдніх устаноў адукацыі, студэнты, педагогі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930