Знайсці
08.08.2014 / 18:245РусŁacБел

Людзі ў Аўстраліі нахілілі цягнік, каб выратаваць чалавека ВІДЭА

У аўстралійскім горадзе Перт пасажыры станцыі дапамаглі выбрацца з пасткі чалавеку, нага якога патрапіла паміж цягніком і перонам.

Як піша abc.net.au, інцыдэнт адбыўся раніцай 6 жніўня а 8:50, на сыходзе гадзіны пік.

Падчас пасадкі на цягнік адзін з пасажыраў стаяў у дзвярах вагона, і яго нага саслізнула ў праём паміж вагонам і перонам.

Пасля таго, як людзі папярэдзілі машыніста, супрацоўнікі станцыі папрасілі ўсіх пасажыраў нахіліць цягнік, каб выцягнуць пацярпелага. Пасля пары спроб натоўпу людзей удалося нахіліць вагоны цягніка, што і дазволіла чалавеку выбрацца. Мужчыне ўдалося пазбегнуць траўмы. Хоць «хуткую» і выклікалі, у бальніцу ён не паехаў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031