Знайсці
07.08.2014 / 19:334РусŁacБел

Міністэрства аховы здароўя мае намер «разгрузіць» школьныя заплечнікі і скараціць продаж сасісак у цесце

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя №63 ад 29 ліпеня гэтага года, паведамляе БелТА.

Паводле дакумента, маса штодзённага камплекта падручнікаў з пісьмовымі прыладамі (без масы ранца ці заплечніка) павінна быць зніжана для навучэнцаў III—IV класаў — да 2 кг, V—VI класаў — 2,5 кг, VII—VIII класаў — 3 кг, IX—XI класаў — 3,5 кг. Пры гэтым маса пустога заплечніка для навучэнцаў малодшых класаў павінна складаць не больш за 700 г, для сярэдніх і старэйшых класаў — да 1 кг.

«Калі сёлета быў праведзены кантроль масы таго, што прыносяць у школу, аказалася, што маса партфеляў у шэрагу выпадкаў не адказвала патрабаванням — часта з-за наяўнасці дадатковых прадметаў, не звязаных з навучальным працэсам», — распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Вагу школьнага партфеля мусяць кантраляваць як бацькі, так і настаўнікі.

Акрамя таго, у школах прапануецца арганізаваць дадатковыя месцы, каб дзіця магло пакідаць там такія прадметы, як набор фарбаў, альбом, школьную форму.

Дакумент прадугледжвае выкарыстанне ва ўстановах спецыяльнай адукацыі фасаванай ў ёмістасці негазаванай пітной вады прамысловай вытворчасці, або вады з цэнтралізаванай водаправоднай сістэмы пасля яе ачышчэння праз лакальныя фільтры прамысловай вытворчасці, або кіпячонай вады. Пры гэтым кіпячоная вада павінна захоўвацца ў закрытых ёмістасцях з водаразборным кранам або ў графінах на працягу не больш як 4 гадзін.

З мэтай зрабіць рацыён больш разнастайным у буфеце абмяжоўваецца рэалізацыя некаторых высокакаларыйных мучных страў (піцы, смажанак, сасісак у цесце). Іх можна будзе гатаваць не больш як два разы на тыдзень.

Павінны быць забяспечаныя ўмовы для падагрэву кулінарных вырабаў. У якасці «агульнаўмацальнага прадукту» ў асартымент буфетаў уведзены гематаген, але не часцей як два разы за вучэбны тыдзень.

Прадукты з вострым смакам (хрэн, перац чырвоны і чорны, гарчыца, сталовы воцат) таксама будуць пад забаронай.

Востры перац у рэцэптурах замяняецца пятрушкай, сельдэрэем, кропам, цыбуляй, часныком, карыцай, а сталовы воцат — цытрынавай кіслатой.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930