Знайсці
07.08.2014 / 12:1013РусŁacБел

Мядзведзеў: Мы да апошняга спадзяваліся…

«Мы да апошняга спадзяваліся, што нашы замежныя калегі зразумеюць: санкцыі — гэта тупіковы шлях. Але сітуацыя склалася так, што мы вымушаны пайсці на меры ў адказ»,

— напісаў прэм'ер Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які сёння правёў пасяджэнне на ўрада, на якім абвясціў спіс тавараў, які забаронены да ўвозу ў Расію.

«Расія ўводзіць забарону на пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі, ялавічыны, свініны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака і малочных прадуктаў з краін Еўрасаюза, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. Хачу асабліва адзначыць — усе гэтыя меры не закрануць дзіцячага харчавання. Абмежаванні ўводзяцца з сённяшняга дня - тэрмінам на адзін год. Але калі нашы замежныя партнёры прадэманструюць канструктыўны падыход, то ўрад гатовы перагледзець тэрміны дзеяння эмбарга. Спробы спекулятыўна падзарабіць на гэтай сітуацыі будуць жорстка спыняцца.

Упэўнены, што расійскі рынак будзе запоўнены нашымі свежымі, якаснымі прадуктамі, якім многія расейцы і так ужо аддаюць перавагу перад імпартнымі».

Каментары да допіса Мядзведзева ў Фэйсбуку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930