Знайсці
04.08.2014 / 19:0126РусŁacБел

У Расіі забараняюць амерыканскі віскі — Расспажыўнагляд знайшоў парушэнні

Расейская федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд) выявіла парушэнні пры абарачэнні на тэрыторыі Расіі амерыканскага віскі тыпу бурбон. Пра гэта паведамілі сёння ў прэс-службе ведамства.

У прыватнасці, Расспажыўнагляд паказвае на бурбон «Кентукі джэнтльмен», выраблены амерыканскай кампаніяй «Бартан 1972 Дыстылеры». Па звестках Расспажыўнагляду, дадзены напой не праходзіў дзяржаўную рэгістрацыю на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, хоць на яго этыкетцы размешчаны адзіны знак звароту прадукцыі на рынку дзяржаў — членаў МС — «ЕАС».

«Таксама ў паказаным спіртным напоі выяўлены фталаты, якія здольныя выклікаць функцыянальныя, а ў далейшым і арганічныя змены ў цэнтральнай і перыферыйнай нервовай сістэме, эндакрыннай сістэме, а таксама анкалагічныя захворванні і праблемы з бясплоддзем у мужчын і жанчын», — дадалі ў Расспажыўнаглядзе. Па факце выяўленых парушэнняў ведамства праводзіць кантрольна-наглядныя мерапрыемствы.

itar-tass.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930