Знайсці
01.08.2014 / 21:482РусŁacБел

Тэрарысты акапаліся ў вялікіх гарадах Данбаса

Баевікі спрабуюць пазбегнуць акружэння сіламі АТА ў раёнах гарадоў Першамайск, Стаханаў, Алчаўск і Луганск.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-цэнтр АТА: «З мэтай дыскрэдытацыі сіл АТА, тэрарысты абстрэльваюць горад Луганск, пры гэтым перакладваюць віну за разбурэнне інфраструктуры горада на сілы АТА.

У цэлым абстаноўка характарызуецца спробамі баевікоў ўтрымаць падкантрольныя населеныя пункты, у прыватнасці, Данецк і Горлаўка.

Асноўнымі вузламі абароны маргіналаў застаюцца гарады Горлаўка, Ясінаватая, Данецк і Макееўка».

Паводле дадзеных выведкі, тэрарысты панічна спрабуюць спыніць наступ сіл АТА. Для гэтага ў горад Свярдлоўск ажыццяўляецца назапашванне сіл і сродкаў для далейшага перакіду іх у напрамку гарадоў Снежнае, Тарэз і Ровенькі. Паведамляецца, што сёння быў ажыццёўлены мінамётны абстрэл блокпаста і пазіцый ўкраінскіх пяхотнікаў недалёка ад населенага пункта Аляксандраўка. Страт няма.

Працягваецца артылерыйска-мінамётны абстрэл пазіцый сіл АТА з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У прыватнасці, адбыўся артылерыйскі абстрэл пункта пропуску Даўжанскі і пазіцый пяхотнікаў, якія знаходзяцца паблізу гэтага пункта.

УНІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031