Знайсці
20.07.2014 / 15:0212РусŁacБел

СБУ: Тэрарысты хаваюць «чорныя скрынкі» з «Боінга» АЎДЫЁПЕРАХОП

Служба бяспекі Украіны распаўсюдзіла аўдыё, на якім чуваць перамовы баевікоў, якія знаходзяцца на месцы крушэння самалёта.

Так, адзін з суразмоўцаў, якога СБУ ідэнтыфікавала як камандзіра батальёна «Усход» тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» Аляксандра Хадакоўскага, цікавіцца, ці знайшлі «чорныя скрыні».

«Давай, аператыўна, Масква цікавіцца, дзе «чорныя скрыні». Дакладвай мне, трэба аператыўна даведацца», — кажа ён.

Затым баявік пытаецца, хто знаходзіцца на месцы, ці ёсць там людзі Стралкова.

«Нашых таварышаў зверху вельмі цікавіць лёс «чорных скрынь». Гэта па Маскве», — паўтарае Хадакоўскі.

Ён настойвае на тым, што яны не павінны патрапіць «у чужыя рукі», у тым ліку і АБСЕ.

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031