Знайсці
17.07.2014 / 18:313РусŁacБел

Лукашэнка: Еўропа была і застаецца для нас адным з найважнейшых накірункаў развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным замацаваць зрухі, якія намеціліся ў апошнія два гады ў супрацоўніцтве з краінамі Еўропы.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адносіны з Еўрапейскім саюзам важныя для Беларусі перш за ўсё з пункту гледжання забеспячэння збалансаванай знешняй палітыкі.

«Еўропа была і застаецца для Беларусі адным з важнейшых напрамкаў развіцця гандлёва-эканамічных сувязей і галоўнай крыніцай тэхналогій і абсталявання», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Сёння рынак Еўрасаюза — адзін з найбольш насычаных, з вельмі высокім узроўнем канкурэнцыі. І калі мы змаглі прадаць наш тавар у Еўропе, то можна не сумнявацца, што гэта прадукцыя будзе запатрабавана і ў іншых рэгіёнах свету», — адзначыў Лукашэнка.

Ёе звярнуў таксама ўвагу на тое, што, нягледзячы на наяўнасць амерыканскіх санкцый адносна асобных беларускіх прадпрыемстваў, параметры знешнеэканамічнай дзейнасці растуць, прычым устойліва.

Так, у Беларусі налічваецца 382 прадпрыемствы з удзелам амерыканскага капіталу, пры гэтым 100 было створана толькі за два апошнія гады.

«Такім чынам, ёсць добрая аснова, ад якой можна адштурхоўвацца», — лічыць беларускі лідар.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031