Знайсці
17.07.2014 / 15:102РусŁacБел

У Мінску ДАІ узмоцніць кантроль каля нерэгуляваных пешаходных пераходаў

З мэтай папярэджання гібелі пешаходаў і веласіпедыстаў у дарожна-транспартных здарэннях Дзяржаўтаінспекцыя Мінска ў перыяд з 21 па 31 ліпеня ўзмоцніць кантроль за ўдзельнікамі дарожнага руху блізу нерэгуляваных пешаходных пераходаў, асаблівая ўвага будзе надавацца нецвярозым удзельнікам дарожнага руху.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы. 

Будзе праведзены шэраг растлумачальна-прафілактычных мерапрыемстваў, супрацоўнікі ДАІ наведаюць не толькі навучальныя ўстановы, але і спартыўныя секцыі па веласпорце, велаклубы і гурткі, каб у чарговы раз нагадаць веласіпедыстам пра неабходнасць выканання правілаў дарожнага руху. Не застанецца без увагі і выкарыстанне пешаходамі святлоадбіўных элементаў, а веласіпедыстамі камізэлек павышанай бачнасці. 

У ДАІ паведамілі, што з пачатку года ў Беларусі адбылося 693 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 68 чалавек загінулі, 41% здарэнняў адбыліся па віне саміх пешаходаў. 

У Мінску за шэсць месяцаў гэтага года зарэгістраваныя 171 наезд на пешаходаў, у якіх загінулі 15 чалавек, 167 атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Па віне саміх пешаходаў учынена 57 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх дзевяць чалавек загінулі, 50 параненыя. Пры гэтым 21 пешаход знаходзіўся ў стане ап'янення.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031