Знайсці
14.07.2014 / 20:30РусŁacБел

Беларускія гандбалісты трапілі ў чацвёртую карзіну пры лёсаванні груп чэмпіянату свету-2015

Міжнародная федэрацыя гандбола абнародавала склады карзін перад лёсаваннем фінальнай часткі чэмпіянату свету-2015 у Катары.

Зборная Беларусі трапіла ў чацвёртую па сіле карзіну разам з камандамі Аўстрыі, Аргенціны і Чэхіі.

Склады астатніх пулаў: 

1 — Іспанія, Францыя, Данія, Харватыя;

2 — Боснія і Герцагавіна, Польшча, Швецыя, Славенія; 

3 — Расія, Катар, Македонія, Алжыр;

5 — Туніс, Егіпет, Бразілія, Бахрэйн;

6 — Іран, ААЭ, Чылі, Германія.

Лёсаванне фінальнага турніру сусветнага першынства 2015 года адбудзецца 20 ліпеня ў катарскай сталіцы горадзе Доха. На папярэднім этапе 24 яго ўдзельнікі будуць падзелены на 4 групы па 6 каманд у кожнай. Пасля завяршэння групавога раўнда барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па 4 лепшыя зборныя з кожнага секстэта.

Беларускія гандбалісты трэці раз у сваёй гісторыі згуляюць у ліку лепшых дружын планеты. У 1995 годзе беларусы, якіх трэніраваў Спартак Мірановіч, занялі 9-е падагульняючае месца, а на мінулым сусветным першынстве, якое праходзіла ў 2013 годзе ў Іспаніі, каманда пад кіраўніцтвам Юрыя Шаўцова фінішавала 15-й, уступіўшы ў 1/8 фіналу харватам (24:33), што пасля сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў. Дзеючым чэмпіёнам свету з'яўляецца іспанская зборная, яна перамагла ў вырашальным паядынку за залатую ўзнагароду датчан (35:19). 

Гэты сусветны чэмпіянат пройдзе ў студзені 2015 года.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031