Знайсці
14.07.2014 / 14:58РусŁacБел

Першы намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама трапіў пад падазрэнне

Крымінальная справа распачата пракуратурай Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці па матэрыялах праверкі супрацоўнікаў 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, службовая асоба з 31 студзеня па 1 лістапада 2013 года, раней працуючы на пасадзе дырэктара ААТ «Гарадоцкі льнозавод», сумесна з галоўным бухгалтарам гэтага ж прадпрыемства, імкнучыся пазбегнуць адказнасці за несвоечасовую выплату заработнай платы, ўнеслі загадзя ілжывыя звесткі ў неабходныя для налічэння заработнай платы даведкі, якія ў наступным падалі ў банк.

У даведках ж паказалі звесткі пра адсутнасць абавязацельстваў перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва пры наяўнасці фактычнай запазычанасці.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 427 КК (службовая падробка).

Адначасова ў дачыненні да першага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама ўзбуджаная крымінальная справа па факце перавышэння службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 КК). Гэта выявілася ў дачы указанняў галоўнаму бухгалтару ААТ «Гарадоцкі льнозавод» аб унясенні загадзя ілжывых звестак у афіцыйны дакумент, які адлюстроўваў скажоныя дадзеныя аб увядзенні ў эксплуатацыю малочна-таварнай фермы, якая належыць ААТ «Гарадоцкі льнозавод».

Паводле БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031