Знайсці
12.07.2014 / 14:3910РусŁacБел

Пасол Літвы ў ЗША: Яшчэ нядаўна з нашых папярэджанняў пра Пуціна смяяліся, цяпер пытанне, хто будзе наступным

Пасол Літвы ў ЗША Жыгімантас Павілёніс сцвярджае, што яшчэ 6 гадоў таму меў рацыю адносна Расіі: ёй не хапіла Грузіі, прыйшла чарга Украіны, а цяпер пытанне, хто будзе наступным.

«Калі Расія ўварвалася ва Украіну, усе зразумелі, што тыя, каго называлі параноікамі ў дачыненні да Расіі або хто спрабаваў спыніць агрэсію Расію як унутры краіны, так і за яе межамі, мелі рацыю.

І ўжо лепш заставацца тым, хто не грэбуе моцным слоўцам, але абароніць свой народ ад магчымай катастрофы. Лепш ужо давайце чуць гэтых месій, чым смяяцца над імі», — сказаў у інтэрв'ю DELFI Павілёніс.

Ён нагадаў, што калі Расія акупавала немалую частку тэрыторыі Грузіі, літоўскія дыпламаты былі адзінымі, хто спрабаваў абараняць свабоду Грузіі да канца.

«З нас смяяліся, пацяшаліся, але па сутнасці, толькі таму, што мы, магчыма, занадта моцна любілі сваю краіну і занадта моцна супраціўляліся агрэсіі Пуціна», - сказаў дыпламат.

«Я яшчэ памятаю свае ўласныя словы, сказаныя ў Брусэлі, калі нас не разумелі: даражэнькія мае, гэта мюнхенская змова, толькі XXI стагоддзя, і калі вы гэта робіце, то гэта сігнал і дазвол Пуціну гэта паўтарыць. Шэсць гадоў, і жыццё даказала, што я меў рацыю», — адзначыў Павілёніс.

Delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930