Знайсці
10.07.2014 / 20:481РусŁacБел

Сяргей Рутэнка: Вельмі многія ў беларускім гандболе працуюць на голым энтузіязме

Лепшы беларускі гандбаліст сучаснасці Сяргей Рутэнка заклікаў Міністэрства спорту і турызму падтрымаць федэрацыю па гэтым відзе спорту.

«Мы хацелі б сысці і пакінуць пасля сябе моладзь, якая будзе лепшай за нас. Але гэта магчыма толькі пры сумеснай працы. Я спадзяюся, што мы робім адну справу», — заявіў гулец на справаздачна-выбарнай канферэнцыі БФГ 10 ліпеня. Паводле яго слоў, вельмі шмат у гандболе робіцца на голым энтузіязме.

Як заявіў Рутэнка, за апошнія гады мужчынкая зборная, а таксама клубы «Дынама» (Мінск) і БГК імя Мяшкова сваімі поспехамі правядлі вялікую працу па «па рэкламе дзяржавы ў еўрапейскіх краінах» не толькі ў спорце, але і ў «сацыяльным жыцці».

З заклікам да Мінспорту ісці насустрач у пытаннях фінансавання з улікам росту вынікаў выступіў на канферэнцыі старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў, абраны на трэці чатырохгадовы тэрмін.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031