Знайсці
02.07.2014 / 22:071РусŁacБел

Набытыя квіткі на цягнікі ў Мінводы, Адлер і Анапу прыйдзецца перааформіць

Пасажырам прыйдзецца перааформіць набытыя да 27 чэрвеня квіткі на цягнікі ў Мінеральныя вады, Адлер і Анапу, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Гаворка ідзе пра цягнікі №46 Мінск—Мінеральныя Воды, №302 Мінск—Адлер і №390 Мінск—Анапа.

З 10 ліпеня яны ідуць па новым маршруце праз тэрыторыю Расіі. У сувязі гэтым зменены час іх адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі.

З маршруту выключаны беларускія станцыі Пухавічы, Асіповічы, Бабруйск, Чырвоны Бераг, Жлобін, Буда-Кашалёўск, Гомель.

Каб скарыстацца набытымі да 27 чэрвеня квіткамі, неабходна зрабіць на іх адпаведныя адзнакі ў чыгуначных касах. Пры жаданні пасажыры могуць здаць квіткі, пры гэтым будзе вярнуты іх поўны кошт.

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031