Знайсці
24.09.2013 / 09:561РусŁacБел

WSJ: Былы агент ФБР прызнаўся ў разгалошванні сакрэтнай інфармацыі

Былы агент ФБР Дональд Затхлебен прызнаўся, што менавіта па яго віне адбылася ўцечка інфармацыі аб аперацыі амерыканскіх спецслужбаў у Емене, піша The Wall Street Journal.

Гаворка ідзе аб прадухіленні тэракту на борце самалёта ў Емене ў 2012 годзе. У выніку ўцечкі дадзеных аднаго з агентаў давялося адклікаць ад задання на Аравійскім паўвостраве.

Паводле правілаў пагаднення з правасуддзем, за чыстасардэчнае прызнанне яму прызначаны тэрмін у тры гады і сем месяцаў пазбаўлення волі. Паралельна ён быў абвінавачаны ў распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі, што панясе за сабой пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі. Адпаведная перапіска, фота- і відэадоказы былі выяўленыя на яго камп’ютары.

Затхлебен выйшаў у адстаўку яшчэ ў 2008 годзе, але працягваў працаваць у ФБР у якасці кансультанта.

WSJ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера