Найти
12.02.2020 / 00:143РусŁacБел

Мингорсуд неожиданно отменил штраф активисту Батуре

11 лютага Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову Цэнтральнага суда, які аштрафаваў актывіста Яўгена Батуру за ўдзел у акцыі за Незалежнасць на 50 базавых велічыняў, піша «Новы час».

Яўген Батура

Нагадаем, суддзя Цэнтральнага суда Мінска Юлія Густыр 9 студзеня аштрафавала Яўгена Батуру на 50 базавых велічыняў за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 20 снежня 2019 года.

У судзе Яўген прадаставіў юрыдычныя доказы таго, што права на мірныя сходы гарантавана грамадзяніну Беларусі Канстытуцыяй і міжнародным заканадаўствам. Але суддзя пакарала актывіста буйным штрафам.

Яўген абскардзіў гэтую пастанову ў Мінскім гарадскім судзе 11 лютага. Суддзя Максім Лапко, які вёў пасяджэнне на беларускай мове, выслухаўшы тлумачэнні Батуры, прыняў рашэнне пастанову Цэнтральнага суда адмяніць і накіраваць справу да іншага суддзі.

«Я разумею, што перагледзець гэтую справу ўжо наўрад ці паспеюць, паколькі тэрміны прыцягнення мяне да адказнасці сыходзяць 20 лютага. Таму лепшым выйсцем для ўладаў тут будзе закрыццё справы ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў, каб не было законнай нагоды пакараць нікога з суддзяў, міліцыянтаў і сведак, якія бралі ў гэтым удзел. Тады яны змогуць захаваць добрую міну пры кепскай гульні», — пракаментаваў рашэнне Мінгарсуда актывіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031