Найти
23.05.2017 / 20:4338РусŁacБел

Сколько читателей «Нашай Нівы» могли бы оскорбить чувства верующих

Некалькі тыдняў таму мы апублікавалі паўжартаўлівы тэст «Ці маглі б вы абразіць пачуцці вернікаў?»

На здымку — Джуд Лоу ў ролі Папы ў серыяле італьянскага рэжысёра Паола Сарэнціна «Малады Папа».

Тэст прайшлі больш за 2250 чалавек. Ніжэй прыводзім, хто што ўбачыў пасля праходжання тэста.

50% — 881 чалавек

Вы паважаеце прадстаўнікоў розных рэлігій, а таксама агностыкаў, атэістаў і ўвогуле ўсіх людзей. Вы вельмі талерантны чалавек і шырока ўспрымаеце навакольны свет, з чым мы вас і віншуем.

26% — 460 чалавек

У вашым жыцці вера займае важнае месца. Для вас гэта не проста наведванне царквы ў вялікія святы і фарбаванне яек. Рэлігія — частка вашай уласнай філасофіі, вашага светаўспрымання. Канечне, вы б ніколі не абразілі пачуцці вернікаў.

16% — 277 чалавек

У вас добрае пачуццё гумару! Але будзьце асцярожныя, бо не ўсе могуць яго зразумець. Таму часам лепш трымаць язык за зубамі, бо мала ці што…

8% — 132 чалавекі

Пакрыўджаныя вернікі на вас ужо дакладна накаталі не адну заяву ў міліцыю. Таму рыхтуйцеся. Закупляйцеся сухарамі, туалетнай паперай, цёплымі шкарпэткамі. Спіс рэчаў, якія можна перадаваць у турму, мы якраз не так даўно друкавалі. Але ёсць у гэтым і прыемны бонус: навіна пра вас абавязкова з’явіцца на галоўнай старонцы «Нашай Нівы» ў рубрыцы «Крымінал».

Катерина Карпицкая, Настасья Ровдо

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
мартапрельмай
ПНВТСРЧТПТСБВС
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930