Найти
17.12.2016 / 20:395РусŁacБел

Святлана Куль. Беларускі калаўрот

На ночы і на дні ахайна дзеліць
Пярэстую касмічную кудзелю,
Прадзе сваё жыццё за годам год
Павольны беларускі калаўрот,
Рыпіць шатун у спёку, дождж і сцюжу,
Каб з зорнага пачысся спрасці кужаль.
На нітку паглядзіць з журбой і скрухай
Гісторыя — сівая папрадуха:
З ачоскаў выбягаюць з-пад рукі
Шурпатыя, як камень, вузялкі,
На кола навіваецца паволі
Стракатая, пакручаная доля.
Старая і амаль ужо сляпая
Чырвоны колер з белым завівае
Ад тысячагадовай даўніны:
Нядоўгі мір — стагоддзямі вайны,
Усё ў адной для нас сплятае нітцы —
Часаны лён і шэрую кастрыцу,
Галадамор і пару вёснаў сытых,
Валошкі шчодра завівае ў жыта,
Суворай ніткай у яе руках
Спагада перакруціцца і жах.
Мы будзем жыць — у княстве, ці ў калгасе,
Каб толькі нітка не абарвалася…

17.12.16

facebook.com/Svyatlana Kul

Хочешь поделиться важной информацией
анонимно и конфиденциально?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
Чтобы воспользоваться календарем, пожалуйста, включите JavaScript в настройках вашего браузера
ПНВТСРЧТПТСБВС
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031