Знайсці
20.09.2012 / 10:563РусŁacБел

Акадэмік Вайтовіч: На выбары не пайду, бо няма выбараў

«Паеду збіраць яблыкі на лецішча».

Былы старшыня савету рэспублікі, акадэмік Аляксандар Вайтовіч сказаў, што 23 верасьня ён пры добрым надвор’і паедзе на лецішча зьбіраць яблыкі, а пры дрэнным — будзе займацца сваёй навуковай працай.

​​​«Не пайду я галасаваць, бо там няма выбараў, а ёсьць такое прызначэньне.
Сяргей Калякін некалькі гадоў таму апавясьціў, што на такіх выбарчых участках галасаваньне будзе такое і сказаў колькі працэнтаў за кожнага кандыдата. Сказаў гэта за два дні да выбараў. Адбыліся выбары, дык аказалася, што з дакладнасьцю да дзесятай працэнта ўсё супала. А Калякін узяў гэтыя лічбы з тых абавязковых дадзеных, якія спусьцілі на выбарчыя ўчасткі. То бок выбараў не было, а напісалі тое, што спусьцілі зьверху. А потым яшчэ і кіраўнік краіны таксама сказаў, што пішуць вынікі, якія ён загадвае. Значыць, выбараў няма.
Ну дык чаго хадзіць туды, дзе адбываецца не дзея, а толькі нейкая імітацыя. Я не пайду».

Белсат; радыё «Свабода»; NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031