Знайсці
04.09.2012 / 12:082РусŁacБел

Выйшла кніга аб этнічных групах і канфесіях у Беларусі

Прэзентацыя кнігі «Хто жыве ў Беларусі» адбудзецца 6 верасня ў 16.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі.

Навукова-папулярнае выданне «Хто жыве ў Беларусі» падрыхтавана этнолагамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі сумесна з Апаратам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў. Кніга дае поўнае ўяўленне аб сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай культуры народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Ілюстраванае выданне складаецца з дзвюх частак і ўключае 800 старонак.
У першай частцы можна знайсці звесткі аб паходжанні, асаблівасцях рассялення, традыцыях ў культуры этнічных супольнасцей. Гэта частка складаецца з васьмі раздзелаў, прысвечаных гісторыі і культуры беларусаў (тытульнага этнасу), рускіх, украінцаў, палякаў, татар, яўрэяў, цыганоў, літоўцаў і іншых этнічных груп (афганцаў, в’етнамцаў, карэйцаў, немцаў, японцаў) у Беларусі. Другая частка дае агульныя ўяўленні аб тых канфесіях, якія атрымалі найбольшае распаўсюджванне ў Беларусі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031