Знайсці
29.05.2012 / 12:00202РусŁacБел

«Мы, у адрозненне ад вас, спадары, не мычым»

Водгук з Альшан на артыкул «Як на агурках зарабіць мільёны».

Ну аўтар малайчына, загнуў: «Як на агурках зарабіць мільёны»! Шо, жаба душыць? Дык газуй у гарвыканкам, бяры зямлі і ўкалвай там дзень і ноч, як мы гэта робім! Мы, у адрозненне ад вас, спадары, не мычым і не наракаем на жыццё, а робім сваю справу. І каб усе так як мы! Гэта вам любы разумна думаючы чалавек скажа. Для нас, жыхароў Столінскага раёна, галоўнае, каб нам не перашкаджалі працаваць. А што тычыцца афіцыйнага беспрацоўя, то дайце нам працоўныя месцы, каб мы маглі пракарміць сямёра дзяцей. Прывядзіце прыклад, дзе нараджальнасць вышэйшая, чым у Альшанах!? А то там у горадзе высераце па адным дзіцяці, дый годзе.

За тое, што падтрымліваем дэмаграфічную сітуацыю ў парадку, за гэта ўжо можна зрабіць нармальную дарогу і газ правесці па ўсіх Альшанах, а то ў Белавушы ўсім газ бясплатна, а нам плаці і чакай 10 год.

Карацей, маўчыце і не совайце свой нос у альшанскае жыццё. Не вучыце жыць тых, хто паказвае, як трэба працаваць.

* * *

Альшаны — вёска ў Столінскім раёне. Большасць жыхароў Століншчыны цягам 1970—1990-х перайшла ў пратэстантызм. Гэта супала з развіццём прадпрымальніцкага духу.

Коля, даслана праз каменты на NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031