Знайсці
17.02.2012 / 11:11РусŁacБел

ДАІ папярэджвае пра магчымыя ападкі, з'яўленне туманаў і галалёдзіцы ў выхадныя дні

У Брэсцкай вобласці ўведзены план «Надвор’е».

У сувязі з павышэннем тэмпературы ў выхадныя дні магчыма выпадзенне ападкаў, з’яўленне туманаў і галалёдзіцы. Ужо 17 лютага ў Брэсце, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім, Бярозаўскім і Баранавіцкім раёнах уведзены план «Надвор’е» з-за моцных туманаў. Бачнасць у кірунку руху не перавышае 50 метраў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі.

У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху на выхадныя ДАІ па ўсёй краіне будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і фізічны стан вадзіцеляў. Асаблівая ўвага будзе нададзена выкарыстанню рамянёў бяспекі. Толькі за мінулыя суткі да адміністрацыйнай адказнасці за ігнараванне абавязковага выкарыстання рамянёў бяспекі прыцягнуты 497 вадзіцеляў.

Спецыяльнае падраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе аказваць дапамогу ў арганізацыі бяспекі дарожнага руху падраздзяленням ДАІ Слонімскага, Нясвіжскага, Клецкага і Мінскага раёнаў.

Паводле звестак УДАІ МУС, за мінулыя суткі на дарогах краіны зарэгістравана 306 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльным уронам. У сямі ДТЗ адзін чалавек загінуў і шэсць — атрымалі раненні. За кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення затрыманы 75 вадзіцеляў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930