Эпідэмія грыпу ў Мінску адмяняецца
Сёлета ў сталіцы, верагодна, не будзе эпідэміі грыпу, паведаміла загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка 25 студзеня напрэс-канферэнцыі .
Паводле яе слоў, такую выснову можна зрабіць зыходзячы з захворвання на ВРІ, узровень якога ў Мінску на 20% ніжэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года, і адпавядае звычайнаму ўзроўню сезоннага захворвання для гэтага часу. Сёння ў горадзе цыркулююць выключна негрыпозныя вірусы: адэнавірусы, рынавірусы і вірус парагрыпу. Вірусы грыпу пакуль не ідэнтыфікаваны ні ў аднаго захварэлага, адзначыла Фісенка. Фіксуецца «вельмі невысокі ўзровень» шпіталізацыі з ВРІ ў параўнанні з папярэднім сезонам.
«Улічваючы, што сёння ўжо канец студзеня, і мы бачым, што цыркуляцыя вірусаў грыпу так і не пачалася, то мы мяркуем, што ёсць усе шансы пазбегнуць сёлета эпідэмічнага ўздыму захворвання», — заключыла спецыяліст. Звычайна цыркуляцыя вірусаў грыпу пачынаецца за
Медык адзначыла, што на яе памяці ў Мінску толькі адзін раз удалося пазбегнуць эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып, але былі гады, калі эпідэмічны ўздым быў «вельмі вялы».
Фісенка звязвае спрыяльнае эпідэміялагічнае становішча з высокім узроўнем вакцынацыі сталічных жыхароў. У гэтым сезоне прышчэпку атрымалі 31,5% мінчан, амаль чвэрць — за кошт прадпрыемстваў і арганізацый. Медык таксама спадзяецца, што падзейнічала