Знайсці
06.12.2011 / 12:5514РусŁacБел

Дарафееву пракінулі міма «Еўрабачання»: Вызначаныя 15 паўфіналістаў «Еўрафэста»

У тым ліку — Гюнеш, Litesound, Вікторыя Алешка. Не прайшлі адбору Ніна Багданава, Дразды, Іскуі Абалян.

Вызначаныя 15 удзельнікаў маштабнага тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі «Еўрафэст», які з’яўляецца нацыянальным адборачным турам міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне», паведаміў сёння журналістам кіраўнік праекта, народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч,.

Падчас першага этапу праекта ў Белтэлерадыёкампанію паступіла 115 заявак ад выканаўцаў, з якіх прафесійнае журы адабрала 15 артыстаў. Імі сталі групы

Thriller, Litesound, Nuteki, The Champions, «Эківокі», Гюнеш, Анастасія Віннікава, Юзары, Ганна Благава, Герман, дуэт Аляксандры Гайдук і Наталлі Балдзінай, Ян Жэнчак і група Outerplan, Алёна Ланская, Аўра, Вікторыя Алешка.

У паўфінале, які плануецца правесці 21 снежня на тэлеканале «Беларусь 1», журы і тэлегледачы абяруць не больш за 5 фіналістаў. Фінал праекта адбудзецца ў студзені 2012 года. Пераможца, які прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2012» у Азербайджане, будзе вызначаны па традыцыйнай формуле згодна з правіламі конкурсу: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы. З моманту старту праекта ў тэлеэфіры выходзяць дзённікі нацыянальнага адбору.

У гэтым «Еўрафэсце» таксама ўдзельнічалі Вера Карэтнікава і гурт «Цягні-штурхай», Лена Валошына, Ніна Багданава, «Дразды», Георгій Калдун, Ірына Дарафеева, Венера, Іскуі Абалян, Іван Буслай і іншыя вядомыя і не надта ў Беларусі артысты.

У склад журы ўвайшлі Іна Афанасьева, Аляксей Хлястоў, Аляксандр Ціхановіч, Анатоль Ярмоленка, Мікалай Скорыкаў, кампазітары Юрый Вашчук, Леанід Шырын і Яўген Алейнік, харэограф Аляксандр Мяжэнны і прадзюсер Дзмітрый Баранаў.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031