Знайсці
16.05.2011 / 09:162РусŁacБел

Курс продажу даляра на prokopovi.ch — 5424 рублі

Насельніцтва чакае яшчэ адну 30% дэвальвацыю?

Паколькі набыць валюту ў беларускіх абменніках па-ранейшаму немагчыма, амаль адзінай магчымасцю купіць даляры ці еўра застаецца сайт Пракаповіч.нет. Тыдзень таму, калі курс у абменніках складаў 3100 рублёў, на "Пракаповічы" людзі прадавалі валюту па 4000-4500. Цяпер, калі абменнікі "прадаюць" даляры па 4000 рублёў, курс на Пракаповічы падскочыў да 5424 рублёў. Гэта сярэдняя прапанова за ўчора. Менавіта па такім курсе людзі гатовыя здаваць даляры. Ад цяперашняга курса абменнікаў (4000 рублёў) гэта адрозніваецца на 35%, а ад афіцыйнага курса Нацбанка (3081 рубель) - на 75%.

Чакаецца, што сёння Нацбанк здыме абмежаванні на курсы валют у абменніках, што дазволіць даляру ўзляцець да 5000 рублёў.

ЯВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031