Мінскую беларускамоўную доктарку затрымалі па крыміналцы за допісы ў сацсетках
Затрымалі мінскага стаматолага-хірурга Эліну Новік. 15 чэрвеня яна не вярнулася пасля допыту.
«Яе выклікалі на допыт як падазраваную па крымінальнай справе за абразу афіцыйнай асобы. І там затрымалі на 72 гадзіны. Пра гэта паведаміў адвакат», — кажуць блізкія стаматолага.
Справу на яе завялі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Нагодай сталі публікацыі ў сацыяльных сетках. Па гэтым артыкуле жанчыну не могуць трымаць пад вартай больш за трое сутак. 72 гадзіны скончацца ў пятніцу каля 16-й гадзіны.
Эліна Новік са Случчыны. Яна паважаны спецыяліст у сваёй галіне, прыём пацыентаў вядзе па-беларуску.
0
0
0
0
0
0
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 6
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера