Знайсці
10.06.2021 / 17:44

Палітвязня Вячаслава Папова асудзілі на тры гады хіміі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту

У судзе Ленінскага раёна разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Вячаслава Папова, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 9-10 і 30 жніўня, а таксама 27 верасня. Справу вяла суддзя Юлія Шут, бок дзяржабвінавачання прадстаўляў Марыя Малікава, пішуць праваабаронцы.

Павялічыць

Паводле абвінавачання, Вячаслаў Папоў узяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, дзейнічаў сумесна з невядомай групай асоб у Мінску ў перыяд часу з 22.00 гадзін 9 жніўня па 01.11 гадзін 10 жніўня, з 14.30 да 17.04 гадзін 30 жніўня і з 15.46 да 17.46 27 верасня 2020 года: знаходзіўся на праезнай частцы дарог, перакрываў шлях руху транспарту, парушаў грамадскі парадак і правы грамадзян на спакойную працу і адпачынак, выкрыкваў лозунгі, а 9 жніўня — і абразлівыя словы ў адрас супрацоўнікаў праваахоўных органаў. 27 верасня сярод іншага — наклеіў стыкер на святлафор і выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь». Сваімі дзеяннямі здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Сёння ж суддзя Юлія Шут абвясціла прысуд па справе:

Вячаслава Папова прызнаць вінаватым у актыўных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, што прывялі да парушэння працы транспарту і прадпрыемстваў, і на падставе ч. 1 арт. 342 КК прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады.

Вячаслаў Папоў быў вызвалены з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў сілу і накіравання ў папраўчую ўстанову.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30