Знайсці
07.06.2021 / 18:20

Эйсмант: Вызваліць сябраў Саюза палякаў у Лукашэнкі прасіў Назарбаеў

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала БелТА сітуацыю з вызваленнем трох членаў Саюза палякаў.

«Памятаеце размову прэзідэнта Беларусі з першым прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Абішавічам Назарбаевым? Яна адбылася ў сярэдзіне красавіка. Дык вось пытанне вызвалення некаторых дзеячаў беларускага Саюза палякаў абмяркоўвалася менавіта тады. І менавіта Нурсултан Абішавіч за іх прасіў, пасля чаго было прынята гэтае рашэнне. А вось на польскай гэтае пытанне прэзідэнт Беларусі не абмяркоўваў ні з кім і ніколі», — заявіла Наталля Эйсмант.

Нагадаем, тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя ў Польшчу.

Гэта палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава.

Вярнуцца ў Беларусь яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.

За кратамі застаюцца Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут. Паводле непацверджанай інфармацыі, ім прапаноўвалі вызваленне ў абмен на вываз з Беларусі, але яны адмовіліся.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30