Знайсці
07.06.2021 / 12:09РусŁacБел

На «Пяты элемент» накінуліся за паказ інтэрв'ю Пратасевіча. Кампанія тлумачыць, што гэта было

Учора ў сеціве накінуліся на сетку крамаў тэхнікі «Пяты элемент» — нехта заўважыў твар Рамана Пратасевіча на дэманстрацыйных тэлевізарах. Гэта быў момант з векапомнага інтэрв'ю АНТ. 

Што гэта было? 

У кампаніі пракаментавалі сітуацыю. 

«На выставачных тэлевізарах могуць паказвацца рэкламныя ролікі вытворцаў, рэкламныя ролікі «Пятага элемента» альбо транслявацца тэлеканалы. Мэта — паказаць пакупнікам якасць карцінкі. 

Расклад паказаў рэкламы і пераключэння на трансляцыі ТБ цэнтралізаваны і аўтаматызаваны для ўсіх крам. Мы не транслюем выбарачныя ролікі з тэлеэфіру, выбарачныя перадачы ці інтэрв'ю. А таксама ад нас не залежыць, што транслюецца па дзяржаўных каналах», — сказалі ў «Пятым элеменце». 

Імаверна, у час, калі зроблена фота, у эфіры АНТ транслявалася праграма «Стоп фэйк».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930