Знайсці
05.06.2021 / 11:50РусŁacБел

Кіраўнік МУС Літвы: Супраць нас Беларусь вядзе гібрыдную вайну

Больш інтэнсіўны паток мігрантаў з Беларусі ў Літву паказвае, што супраць нашай краіны распачатая гібрыдная вайна, але сітуацыя кіраваная, сказала міністарка ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце. Пра гэта піша Delfi.

Дарадца прэзідэнта Літвы Аста Скайсгірыце і кіраўніца МУС Агнэ Білатайце сцвярджаюць, што Беларусь вядзе гібрыдную вайну з Літвой і аказвае на яе ціск.

«Апошнім часам беларускі рэжым значна павялічыў гібрыдны ціск на нашу краіну, адна з прыкмет такога ціску — павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў», — сказала Скайсгірыце.

«За мінулыя суткі мы затрымалі 52 нелегальных мігрантаў, за апошнія 5 месяцаў колькасць нелегальных мігрантаў павялічылася ў два разы, калі параўноўваць са звесткамі за мінулы год», — заявіла Білатайце.

«Для абароны мяжы ў нас ёсць усе неабходныя сродкі, у гэта ўцягнутыя ўсе ведамствы, мы кіруем сітуацыяй. Калі сітуацыя будзе складанай, калі яна пагоршыцца, у нас ёсць план А, Б і В. мы гатовыя да магчымых выклікаў», — заўважыла міністарка. Па словах Білатайце, згодна з планам прыкрыцця актывуюць і прыцягнуць войска, калі паток нелегальнай міграцыі значна вырасце. Яна згадала, што краіна імкнецца знізіць прывабнасць міграцыі. Цяпер большая частка мігрантаў, якія просяць прытулку ў Літве, пазней з'язджае на захад. Плануецца забараніць тым, хто просіць статус бежанца, на працягу пэўнага часу пакідаць тэрыторыю Літвы.

«Пакуль не высветляць асобу і не будуць выкананы іншыя працэдуры, рух не будзе дазволены», — сказала Білатайце.

Акрамя таго, паскораны працэс устаноўкі сістэм адсочвання на мяжы. Цяпер яны ахопліваюць 38% мяжы з Беларуссю. У 2022 годзе плануюць завяршыць устаноўку гэтых сістэм на ўсёй мяжы.

Паводле звестак сіл аховы дзяржаўнай мяжы, сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі патрапіць каля 250 мігрантаў, у асноўным грамадзян Ірака. Гэта ў 3 разы больш, чым за ўвесь 2020 год. У канцы мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь дагэтуль спыняла «наркотыкі і мігрантаў» ля мяжы з Літвой, а пасля рэакцыі на пасадку самалёта ў Мінску і новых санкцый, больш не будзе гэтым займацца. «Вось цяпер самі будзеце іх лавіць», — сказаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031