Стартуюць таксама дадатковыя рэйсы Мінск — Калінінград на самалёце з 15 месцамі
На 11 чэрвеня запланаваны першы палёт з Калінінграда ў Мінск, паведамляе Нацыянальны аэрапорт у сваім тэлеграм-канале
Самалёт L410, фота з Вікіпедыі
Рэйсы ў Мінск будуць выконвацца адзін раз на тыдзень па пятніцах на самалёце L-410 умяшчальнасцю 15 крэслаў па наступным раскладзе,
- Вылет з Калінінграда — у 9:30, прыбыццё ў Мінск — у 12.40.
- Вылет зваротнага рэйса з Мінска — у 14:00, прыбыццё ў Калінінград — у 15:10 (час названы мясцовы).
Па маршруце Калінінград — Мінск — Калінінград таксама выконвае штотыднёвыя рэйсы расійская авіякампанія Nordwind.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 4
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 9
«А гаўнюкі будуць заўсёды». Працяг сагі Сапкоўскага выйшаў у бліскучым беларускім перакладзе
 1
З'явіцца новая электронная латарэя, выпускаць будзе прадпрыемства на чале з былым ахоўнікам Лукашэнкі
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера