Знайсці
27.05.2021 / 22:03РусŁacБел

Лад жыцця балівійскага племені можа падказаць спосаб запаволіць старэнне

Балівійскае племя цыманэ ўжо трапляла пад увагу навукоўцаў, бо ў яго прадстаўнікоў, як кажуць, «самыя здаровыя сэрцы з вядомых навуцы». Але цяпер высветлілася, што цыманэ таксама могуць падказаць, як запаволіць старэнне.

Фота flickr.com.

Паводле працы каліфарнійскіх даследчыкаў, мозг прадстаўнікоў цыманэ з узростам атрафіруецца на 70% менш, чым мозг еўрапейцаў і амерыканцаў. Магчыма, людзі ў развітых краінах больш схільныя да атрафіі мозгу і адпаведна да развіцця хваробы Альцгеймера, бо яны вядуць сядзячы лад жыцця і спажываюць багатую на тлушчы і цукар ежу, піша Daily Mail.

Што датычыцца цыманэ, яны вядуць выключна актыўны лад жыцця: палююць, ловяць рыбу, займаюцца сельскай гаспадаркай і збіраюць садавіну і арэхі. Дыета племені багатая на клятчатку і неапрацаваныя вугляводы, яна складаецца з гародніны, рыбы і нятлустага мяса.

Цікава, што пры вывучэнні мозга асобных прадстаўнікоў цыманэ вучоныя зафіксавалі тыя ж змяненні мазгавых тканках, якія характэрныя і для жыхароў Захаду. У заходніх краінах атрафію мозга звычайна звязваюць з атлусценнем і праблемамі метабалізму. А ў прадстаўнікоў цыманэ змяненні мазгавых тканках выкліканае інфекцыямі розных тыпаў.

Раней навукоўцы ўжо даведаліся, што прадстаўнікі цыманэ рэдка хварэюць на атлусценне і дыябет другога тыпу, яны маюць нармальны крывяны ціск, здаровыя артэрыі і нізкі ўзровень халестэрыну. Вынікі апошняга даследавання сведчаць, што змена ладу жыцця можа прывесці не толькі да паніжэння рызыкі сардэчных хвароб, а і да паляпшэння стану мозга.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930