Знайсці
12.05.2021 / 09:20

Ціханоўская прызначыла Сяргея Зікрацкага прадстаўніком па прававых пытаннях

Ён будзе працаваць над рэформай механізмаў абароны правоў беларусаў.

Павялічыць

Сяргей Зікрацкі — вядомы адвакат. Спецыялізаваўся на юрыдычнай дапамозе беларускаму бізнэсу, медыя і IT-кампаніям. У 2020-2021 абараняў на працэсах «Нашу Ніву», Tut.by журналістку «Белсат» Кацярыну Андрэеву, праграмнага дырэктара Прэс-клуба Алу Шарко, быў адным з абаронцаў Максіма Знака. У сакавіку яго выключылі з калегіі адвакатаў, ён пераехаў у Вільню.

У якасці прадстаўніка Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі будзе працаваць над рэформай механізмаў абароны правоў беларусаў, каардынаваць працу па ўніверсальнай юрысдыкцыі, міжнароднай платформе па адказнасці (Dignity), пазовах у замежных дзяржавах супраць прадстаўнікоў рэжыму.

«Упэўнены, што амаль кожны беларус за апошні год адчуў на сабе наступствы прававога дэфолту. Я як адвакат сутыкаўся з гэтым кожны дзень. Мой калега, Максім Знак, які аказваў юрыдычную дапамогу Святлане Ціханоўскай раней, проста зараз знаходзіцца за кратамі. За кратамі па палітычных матывах знаходзяцца і сотні іншых людзей. Перад намі стаіць задача абараняць правы беларусаў на міжнародным узроўні і падрыхтаваць канцэпцыю рэформы заканадаўства ў самых розных сферах, каб укараніць іх у новай Беларусі», — сказаў Сяргей Зікрацкі.

«Калі дачцэ споўнілася 14, прынёс ёй Крымінальны кодэкс». Інтэрв’ю з адвакатам Сяргеем Зікрацкім, якога пазбавілі ліцэнзіі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30