Знайсці
09.05.2021 / 15:15РусŁacБел

Мукармікоз: хваля кавіду ў Індыі суправаджаецца цяжкім ускладненнем 

Мукармікоз дыягнастуюць у людзей, асабліва дыябетыкаў, якія некалькі тыдняў таму перанеслі кавід.

Фота flickr.com.

У звычайных умовах мукармікоз — дужа рэдкая хвароба. Яна перадаецца праз кантакт з мукоравымі грыбамі, якія размнажаюцца ў глебе, на раслінах, гноі і цвілой садавіне і гародніне, ды нават у носе здаровых людзей, піша ВВС.

Калі ў чалавека моцны імунітэт, кантакт з мукоравымі грыбамі для яго не страшны. Але ў выпадку з аслабленымі людзьмі грыбок можа пашкоджваць насавыя пазухі, галаўны мозг і лёгкія і нават пагражаць чалавечаму жыццю.

У апошнія тыдні індыйскія дактары сутыкаюцца з дзясяткамі выпадкаў мукармікозу. Напрыклад, хірург Акшай Наір з Мумбая сцвярджае, што толькі за красавік ён сутыкнуўся прыкладна з 40 пацыентамі з гэтай хваробай, і 11 з такіх пацыентаў давялося выдаліць пашкоджанае грыбком вока. Шмат хто з хворых на мукармікоз былі дыябетыкамі, якія перанеслі кавід дома.

У іншай мумбайскай установе, шпіталі Сіён, за апошнія два месяцы зарэгістравалі 24 выпадкі мукармікозу, тады як раней фіксавалі 6 выпадкаў за ўвесь год. 11 з пацыентаў шпіталя страцілі вока, 6 чалавек памерлі. Большасць з пацыентаў былі дыябетыкамі сярэдніх гадоў, якія захварэлі на мукармікоз праз два тыдні пасля выздараўлення ад кавіду.

У іншых гарадах краіны падобная сітуацыя. Магчыма, распаўсюд хваробы звязаны з ужываннем стэроідаў для лячэння кавіду. Яны забіваюць запаленне ў лёгкіх, але пры гэтым пагаршаюць імунітэт і ўздымаюць узровень цукру ў крыві.

Тыповыя сімптомы мукармікозу — нос закладзены, носам ідзе кроў, апухаюць і баляць вочы, абвісаюць павекі, затуманьваецца зрок і, пры пагаршэнні стану, чалавек слепне. На скуры вакол носа могуць узнікаць чорныя плямы. Дактары кажуць, што большасць такіх пацыентаў звяртаюцца па дапамогу запозна, калі яны ўжо губляюць зрок.

Медыкі вымушаныя выдаляць пашкоджаныя грыбком вочы, каб інфекцыя не трапіла ў мозг.

Індыйскія медыкі распавядаюць, што ў некаторых выпадках мукармікозу людзі губляюць зрок на абодвух вачах. Прэпарат, які дапамагае ад мукармікозу, дарагі, адна яго доза каштуе каля 48 даляраў. Гэты прэпарат трэба ўжываць кожны дзень на працягу да васьмі тыдняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031