Знайсці
06.05.2021 / 19:39РусŁacБел

Праваабаронцы прызналі палітвязнем студэнта Арцёма Баярскага. У Беларусі такіх ужо 370

18 красавіка пасля адбыцця 25 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мірным сходзе супрацоўнікамі МУС быў затрыманы студэнт БДУ Арцём Баярскі. На яго завялі крымінальную справу і выставілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Арцём быў змешчаны пад варту ў СІЗА №1.

Арцём заявіў свайму адвакату аб тым, што 24 сакавіка ён быў нібыта падвергнуты катаванням з боку супрацоўнікаў МУС.

Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем. Цяпер такіх людзей у Беларусі 370.

Нагадаем, 24 сакавіка ў інтэрнаце БДУ затрымалі 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага. У студэнцкіх чатах абмяркоўваліся абставіны затрымання хлопца: «Суседзяў — на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма». Суд над Арцёмам прайшоў у Доме Правасуддзя, дзе яго пакаралі 25-сутачным арыштам.

Раней Арцёма Баярскага ўжо арыштоўвалі на 15 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве, таму, магчыма, ён мог трапіць пад «зачыстку» перад Днём Волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930