Знайсці
06.05.2021 / 14:40РусŁacБел

Сямашка: Уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўства з Расіяй запатрабуе 2—2,5 года

А яшчэ трэба падвесці заканадаўчую базу да кожнага з 28 кірункаў інтэграцыі.

Беларусь і Расія дастаткова блізкія да таго, каб стварыць эканамічную платформу саюзнай дзяржавы, заявіў беларускі пасол Уладзімір Сямашка падчас ускладання вянка да магілы Невядомага салдата ў Маскве, піша БелТА.

Дыпламат адзначыў, што з 28 дарожных картаў для «паглыблення інтэграцыі» 26 узгодненыя абодвума бакамі (раней гаворка вялася пра 31 карту). Апошнія дзве карты, паводле Сямашкі, узгодняць у верасні-кастрычніку.

Дарожныя карты, патлумачыў Сямашка, гэта «план дзеянняў, кірункаў — адзіная прамысловая і аграрная палітыка, адзіны рынак нафты, газу, электраэнергіі і г. д. Агулам — 28 кірункаў. І да кожнага трэба падвесці заканадаўчую базу».

Самая ж складаная задача — уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў. На гэта можа спатрэбіцца 2-2,5 года, сказаў Сямашка.

Чытайце таксама: «Засталося як бы дзве карты». Сямашка кажа, што тэрмін падпісання ссунуўся на паўгода

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930