Знайсці
06.05.2021 / 10:56РусŁacБел

Пад Нясвіжам затрымалі кіроўцу з 4,7 праміле

У Нясвіжскі РАУС звярнулася жыхарка вёскі Грыцкевічы. Жанчына паведаміла, што невядомы кіроўца на «Рэно» чырвонага колеру пашкодзіў плот і з'ехаў.

Заяўніца паспела запомніць, што ў рэгістрацыйным нумары апошняя лічба была 2.

Інспектары ДАІ патэлефанавалі калегу, які на той момант знаходзіўся ў бацькоў у названай вёсцы.

Супрацоўнік выехаў на асабістай аўтамашыне і дагнаў «Рэно». Каля 10 км ён ехаў за ім, пакуль не падаспеў экіпаж ДАІ. Калі 33-гадовага кіроўцу спынілі, ён з цяжкасцю змог выйсці з машыны і стаяць на нагах. Алкатэст паказаў 4,7 праміле ў выдыханым паветры, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

У дачыненні да кіроўцы складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення і пакіданне месца ДТЗ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930