Знайсці
03.05.2021 / 13:19РусŁacБел

«Канечне, стала лепш!» Галоўны ідэолаг Мастоў расказвае, чаму пафарбавалі помнік загінулым у вайну ФОТЫ

Вялікая шэрая стэла стаіць у скверы на вуліцы Занёманскай. Яна прысвечаная землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але 3 мая жыхары горада заўважылі, што помнік заззяў новымі фарбамі. У літаральным сэнсе.

Але чаму раптам стэла стала чырвона-зялёнай? Намесніца старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік, якая адказвае за ўсю сацыяльную сферу, патлумачыла «Нашай Ніве», што гэта было.

«Кожны год да 9 мая мы абнаўляем усе памятныя для мастаўчан месцы. Стэла, пра якую вы кажаце, гэта не месца пахавання воінаў. Гэта стэла, якую паставілі ў памяць аб загінулых на вайне. Пафарбавалі яе з мэтай эстэтычнага ўспрымання. І пафарбавалі ў традыцыйныя для беларусаў колеры: зялёны і чырвоны», — сказала Давыдзік.

Але што значыць «пафарбаваць з мэтай эстэтычнага ўспрымання»?

«Вы ж разумееце, што любую фарбу трэба абнаўляць — бо дажджы, снег, вецер. І шэрая стэла ўжо была не вельмі прыгожай. Таму яе абнавілі», — тлумачыць чыноўніца.

Давыдзік кажа, што ёй новы выгляд помніка спадабаўся:

«Канечне, лепш стала! Абнавілі стэлу, яна прыгожая, сакавітая, яркая, на ўездзе. Прыцягвае ўвагу».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031