16-гадовага падлетка, які лавіў рыбу, ударыла токам. Верталётам яго даставілі ў Мінск
Здарэнне адбылося 22 красавіка. 16-гадовы хлопец вудзіў рыбу на беразе вадаёма паблізу в. Гутараўшчына Мсціслаўскага раёна, паведамляе СК.
СК
Пры перамяшчэнні ўздоўж берага падлетак зачапіў вудай высакавольтны кабель, у выніку чаго атрымаў электратраўму.
Ад электрычнага разраду на ім загарэлася адзенне.
Рыбакі, якія былі побач, дапамаглі і выклікалі медыкаў. З апёкамі больш як 70% цела юнак шпіталізаваны ў Мсціслаўскую раённую бальніцу.
Мінздароўя паведаміла, што верталёт МНС Мі-8 з медыцынскім модулем на борце даставіў хлопца ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр БХМД Мінска.
Суправаджаюць пацыента супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска. Улічваючы цяжар пашкоджанняў, прынята рашэнне аб працягу лячэння падлетка на рэспубліканскім узроўні.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 6
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера